Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Начная вандроўка
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Цацкі спяць, і мішкі спяць,
Толькі я хачу гуляць.
Цёмна, сумна ў пакоі,
Толькі мне ляжаць даволі!

Ціха вылезу з-пад коўдры
І пайду шукаць прыгоды.
Адчыню паціху дзверы
І прайдуся па кватэры.

Стол і шафа, і канапа –
Быццам горы ў Анапе,
А вялікі мой камод –
У балоце бегемот.

Пабываю я і ў ваннай,
Тут павінны быць вулканы,
Гейзер б’е, як захачу,
Толькі кранік пакручу.

Я ўсюды пабываў,
А цяпер зраблю прывал.
Заначую ў пячоры,
Пад падушкай склад гатовы!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.