Набліжаецца вясна

Я адчуваю, набліжаецца вясна
І з ветрам цёплым дыхае мне ў твар.
Яшчэ не скора з’явіцца краса,
Гартаем з сумам доўгі каляндар.

Але ж звіняць ужо птушак галасы,
Адліга на дарозе і ў сэрцы,
Распусцяць хутка вербы валасы,
Зірнуць у возера – расталае люстэрка.

Агорне радасці, узнёсласці настрой,
І з’явіцца жаданне ўсміхацца,
Няўжо перажылі зімы спакой,
І надыйшла пара за справы ўзяцца?


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай