На вяселлі
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Прыбралася зямля…Як быццам на вяселлі,
Ты вэлюм белы ўскінула сабе.
Сняжынак урачыстым зіхаценнем
Прывабна ззяеш у начным акне.
Пад раніцу ўсе дрэвы возьмуць кужаль,
Укрыюцца, даруюць прыгажосць,
Чароўнай казкай гэты дзень абудзіць,
І кожны з нас на тым вяселлі госць.
Пакрыўдзілася толькі завіруха,
Не запрасілі зноў пагасцяваць,
Не стрымлівае злосць і скруху,
Ідзе на баль з вятрамі танцаваць.
Зноў сціхла ўсё, святочныя імгненні,
Люстэркам белым возера глядзіць,
Здаецца, што ў гэтым азарэнні,
Мы зможам неяк нанава пражыць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать