На вуліцы – дзесяць марозу…
***
На вуліцы – дзесяць марозу,
І падае рэдзенькі снег.
Пішу вершаваную прозу,
На месцы жыцця майго бег.
І сняцца ўсё больш успаміны
І твары прыемных людзей,
Нябожчыка Рэя карціны,
Адбіткі даўнейшых падзей.
І падае рэдзенькім снегам
Зіма на бярозавы гай,
І крочу за снамі я следам
У зніклы за зімамі рай.
05. 02. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию