На узгорку над соснамі – просінь…

Your page rank:

***
На узгорку над соснамі – просінь.
Ад бярозак дзіравіцца цень.
Свеціць сонца над вераснем. Восень.
Свежы вецер вітае свой дзень.

Я таксама свой дзень прывітаю,
Прагартаю мінулыя дні.
Як пражыць мне яго, не гадаю,
Пражыву ў залатой цішыні.

А калі у сутонні патоне
Серабрыстае лісце асін,
Памалюся Хрысту на іконе
За жыцця безупынную плынь.

19. 09. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай