Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

На стале стакан гранёны

На стале стакан гранёны
Поўны паветра стаяў.
З першай мяжы і да апошняй.
Кожная жыцці вертыкаль.

Першая ўсмешка, словы, крокі.
Першая крыўда, радасць, каханне.
Першыя мары, расчараванні, поспехі.
Першае сяброўства, злосць, спатканні.

Апошняе сяброўства, злосць, спатканні.
Апошнія мары, расчараванні, поспехі.
Апошняя крыўда, радасць, каханне
Апошняя ўсмешка, словы, крокі.

Са стала стакан гранёны
Поўны паветра ўпаў.
З першай мяжы і да апошняй.
Разбілася кожная жыцці вертыкаль.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *