На рыбалцы
Падфарбуе вечар у чырвонае
Без таго прыгожы далягляд.
Застракочуць конікі вясёлае,
Нам незразумелае ў палях.
Ля стаўка пранізліва і звонка
Завядуць размову камары.
Першая зазяе ў небе зорка,
І прыціхне ў паўзмроку лес стары.
Лёгкі сум ахопіць раптам сэрца:
Як жа хутка пралятаюць дні…
Вуда пад цяжарам рыбы гнецца.
Падсякай – і, не марудзячы, цягні!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать