На Беларусь ідуць туманы…

***
На Беларусь ідуць туманы,
Хутчэй за ўсё, яны паўзуць,
Ці, нібы вольны вецер п’яны,
Садамі дымнымі цякуць…

У пуць туманны Беларусі
Не верыць хочацца, ды што ж!
Буслы збіраюцца і гусі
Ў далёкі край… І не трывож

Мяне прагнозамі таксама.
Я тых туманаў дым люблю,
Як іх калісь любіла мама,
Як ушаноўвала зямлю,

Куды вяртаюцца туманы,
Як п’яны, што свой мае дом…
Люблю я нават і заганы
Зямлі любімай за акном…

25. 08. 2026 г., песня


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай