Мядовы Спас. Ідуць каровы…

***
Мядовы Спас. Ідуць каровы.
Каровак мала. Іх вядуць.
І зелянее лес сасновы,
І жнівіцца праз лета пуць.

Куды вядзе? У луг за лесам,
Дзе серпарэз, дзе срэбра рос,
Дзе новы дзень вачэй разрэзам
Глядзіць на жнівеньскі пакос.

Плыве імгла. Бярозак вецце
Хістаецца і просіць піць.
І ўсё вакол на белым свеце
Ў бясконцым леце хоча жыць.

Мядовы Спас. І пахне мёдам
З гарчынкай лёгкай серпарэз,
І нас вітае дзень усходам
І жнівеньскіх вачэй разрэз.

14. 08. 2023 г.

Серпарэз – крываўнік (гомельскі дыялект).


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай