Мы
Ты мая залатая сярэдзіна,
Я твая бялявая шэльма.
Калі трэба буду гарэзлівай,
Ці, насупраць ,строгаю вельмі.
Каб ні быў ты надта пагардлівы,
Я заразліва рассмяюся –
Троху стане твой рот крывы,
Быццам нехта яго прымусіў.
Толькі мне ,толькі ты, толькі мы
Як вада, як паветра й святло
Неабходны, адзіны, жывы
Побач, разам, чаго б ні было.
Нават ў цемры, нават калі
Крумкачы закружАць над табой
Недалёка прылягу ў зямлі,
Каб магчыма дастаць рукой
А пакуль не пужай мяне.
Ні да рэчы табе хмурнець.
Толькі мы, толькі я, толькі мне
Вочы ў вочы далей глядзець.
15.08.24
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
3 Комментария: 'Мы'
Татьяна Богданович
15.08.2024 - 17:44Цудоўны верш, дзякуй!
Елена Завадская
15.08.2024 - 18:31Дзякуй за адзнаку.
Сяржук Пясэцкі
06.09.2024 - 22:02цікавы твор, дзе рыфма гуляе сама па сабе