Мроя ІІ
Лепей кавы, чым у Мроі,
Вы не знойдзеце ніколі !
То скажу Вам як паэта,
Як лайдак без чвэрці века.
На сталах, ‘бы на далоні
Найкраснейшых прыгажунь,
Самых чыстых на Усходзе,
Кава, кветкі і спакой.
На мурах гульню зацеяў
Хітры кемны садавод
Пасадзіў там колькі дрэваў,
Пальмы, зелень, — агарод.
У сцянах, ‘бы парапетам
Адасоблены пакой,
Там сядзяць усе кабеты,
Іх мужы ды дзецяў рой.
На ўваходзе ёсць прастора,
Там звычайна ладзім мы :
Літаратары й музыкі,
Філязофы-гультаі !
Што-ж ! заходзьце ў ту кавярню,
Там суцешыцца любы !
Лепей кавы, чым за Мрою,
Вы не знойдзеце ў жыцці !
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию