Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Можна ў Вас закахацца?

Можна ў Вас закахацца?
Вось так, проста і адразу!
Толькі скажыце, што рабіць варта,
Каб Ваша сэрца пры поглядзе растала!

Быць пяшчотнай і далікатнай
Ці каня на скоку спыняць?
Быць сарамлівай, загадкавай
Ці адкрытай кнігай, усміхацца прымушаць?

Быць раўнівай, прыліплівай
Ці даверлівай, часам пра Вас забываць?
Быць да працы мухай ліпкай
Ці дома часцей за ўсё бываць?

Быць любоўю ненаеднай
Ці не дакучаючы кахаць?
Быць…быць, кім я магу яшчэ з’яўляцца?
Дык можна ў Вас закахацца?

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *