Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мокрадзь, дождж, аўтобус жоўты

Мокрадзь, дождж, аўтобус жоўты
Надвор’ю яркасць аддаваў.
Здаецца, не ўжо ўсе ўбогае!
Да прыпынку з натоўпам пад’язджаў.

І дзяўчына, гледзячы ў акно,
Прыроды настрой пераняла.
Твар нацягнуты сумнай струной,
З карціны пакутнікаў погляд забрала.

Кроплі спускаліся ніжэй па акне,
Дарогу наступным пракладаючы.
Гучнасць шуму павялічылася ўдвайне.
Дзіцё крычала, дарослых плачам надрываючы.

Думкамі бурліла ватовая галава.
Перабівалі іх музыкі вывучаныя ноты,
Што даносіліся ад блізкага незнаёмага.
Уздыхнуць цяжка. Едзем шчыльна, як соты.

Нязручна стаяць, штуршкі рукзака,
Незразумелыя тапаграфічныя пытанні.
Гучныя гутаркі з таго канца,
З незнаёмымі знаёмымі спаткання.

Хопіць, я хачу адгэтуль выйсці!
Як корак з бутэлькі вылечу хутчэй,
Пакіну хаос, скрынку аварыйную.
Бо пад дажджом безпарасоннаму лепей.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *