Мой родны кут
Імчусь за сотні кіламетраў,
Каб зноў адчуць твой родны пах,
Дыхнуць знаёмага паветра –
Дзяцінства светлага працяг.
Мой родны кут, дай сілы мне,
Вяртацца да цябе самотна,
І чэрпаць сілы пакрысе
Ў жыцці сваім гаротным!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать