Мой родны край

Мой родны край,
Жыцця куток,
Душой спаткаўся я з табой,
Залацішся радзімы каласок,
Празрыстай восеньскай расой.
Паветрам свежым умацаваны,
Цудоўнай дзявочай красой,
Прыгожы вобраз згуртаваны,
Кашуляй апрануты ільняной.
Вачэй валошкавых абсяг,
Яскравы позірк малявалі,
Бязмежным бачыўся працяг,
Блакітна вочкі ззялі.
Як зоркі неба ахінулі,
Красаваліся палеткаў аганькі,
Бліскучым светам асвяцілі,
Валошкі сэрца ліхтары.
Мой родны край,
Бацькава хата,
Захоплены чароўнасцю прастор,
Белых крылаў магутныя ўзмахі,
Адлюстравалі шчырую любоў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать