Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мой куток беларускі

Your page rank:

Як лагодна пяе срэбраводны мне Нёман,
Калыхаюцца хвалі, шумяць верасы.
Казкай лесу сівога мне чуецца гоман,
Ды заззяла вясёлка ад саспелай расы.

Лес гукае ды стогне, быццам лядашчы дзедка.
Крэхча нешта з усмешкай, дый аповяд вядзе,
Як жыцце нараджаецца, нібы та кветка,
Ды да сталага ўзросту крок за крокам ідзе.

Як спачатку паўзе, нібы той немаўлятка,
Так павольна, што цяжка бывае трываць.
А ў канцы так імчыцца, як зорачка з неба,
Не паспееш яго ні схапіць ні дагнаць.

Вось і я жыву зараз, хапю імгненні,
Асалоду адчуўшы, усім сэрцам смакую,
Мне не трэба палацаў з каштоўных каменняў,
Толькі неба ды сонца, ды рэчку такую.

Хай лагодна цячэ стрэбраводны наш Нёман,
Зоркі шчасце паволі рассыплюць над ім.
Мой куток беларускі, вызнАчаны Богам,
Ты такім назаўжды будзеш ў сэрцы маім.
31.08.2024

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *