Мой анёл
Мой анёл, чаму ты маўчыш,
Засмучаны чым, адкажы,
Можа бачыш на могілках крыж,
У той час, што наперад бяжыць?
Маскай зла прамільгне гэты век,
А за ім будзе ўсё зноў,
Брат на брата паўстаў чалавек,
І пальецца нявінная кроў.
Я пражыў паўстагоддзя, але,
Мне хапіла, каб зразумець,
Нашы душы згарэлі ў імгле,
А на вогнішчах ссыпана медзь.
Ну чаму ты так дзіўна глядзіш,
Я вар′ят? Не, мой анёл!
Ты ў атручаным небе ляціш,
Гэтым хмурным, страчаным днём.
Можа ты – гэта я, вось бяда,
І тады рай у нас унутры,
Пакуль цела не цісне пліта,
Ты са мною пагавары.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию