Мінулае
Тут Сэрвач струмяніцца між палеў,
З усходу бронзай золак праступае;
Заўжды было так, тысячы гадоў,
Тут я сваё мінулае шукаю.
Яно засталася ва ўсплёску вольных хваль,
На схованай у альшаніку сцяжынцы,
У золатам залітым сонным ранку
Заблыталась у роснай павуцінцы.
Сыхожу касагорам я да выгібу ракі,
Як у люстэрку ў ёй мігае постаць дуба,
У завадзі шмыгуюць ціха шчупакі,
А камышовы шэпт, як голас любай.
Малюнкам гэтым тут спакон вякоў
У захапленні мілавалісь людцы,
Кахаліся ў хованцы высокіх берагоў,
Купаліся і плавалі на лодцы.
Тут кожны свой заставіў успамін,
Уласным пэндзалем малюючы агульнае;
На нейкі міг, на некалькі хвілін
Я адшукаў у ім сваё мінулае.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию