Мэлянхолія

Плакаў ветах у люстры паўсонна-ярынным,
Пелі гарфы працягла над зэшлай зямлёй,
Дзе лунаў смутных вобразаў прывідны рой,
Дзе застыў млява ґеній сярэбранакрылы.

Жрэц крыштальнай красы, ён шукаў сьветлых мар.
Адамантам агністае рэзала сэрца.
Дзень забыў пра жыцьцё, ноч ня ведала сьмерці —
Разьлятаўся ў аскепкі таемны алтар.

Ды напоўніцца звонам этэр цемнатвары,
Паспадаюць вярыгі зь лятункаў і яў
І рассыплюцца коснасьці друзлыя чары.

Ён, нясьмела ступаючы, ўбачыць нарцысы,
І да персяў натхнёных аддана прыцісьне,
І, зірнуўшы ў нябёсы, ён скажа: “Се Я!”

Студзень 2026

(Ярынны — блакітны,
Гарфа — арфа,
Зэшлы — стары,
Адамант — дыямэнт, алмаз)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай