Маякі
Паўсюль у жыцці шукаю маякі.
Без іх агнёў губляю берагі,
Плыву няведама куды
Я праз бурлівыя гады.
Нялёгкі, зблытаны мой шлях:
Фарватэр не знайду ніяк.
Туман палохае мяне:
Баюся, што ён не міне.
Руціна душыць, давіць стрэс,
Як зразумець, ці ёсць прагрэс?
Так лёгка рукі апусціць,
Сябе ў сумневах загубіць.
Каб гавань мне не прамінуць,
Каб бачыць, дзе і як звярнуць,
Жыцця штурмуючы шляхі,
Паўсюль шукаю маякі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию