Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мая ты
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Мая ты прыгажуня,
Любоў сэрца майго,
Ледзь не згубіў цябе я,
Не ведаю чаго!

Але прачнуўся хутка
І вогнішча раздуў
Цябе я не забуду,
Як вецер бы не дуў

Цябе адну кахаю
Заўжды буду кахаць,
Заўжды ў снах я бачыў,
Як дзеці нашы спяць

І шмат чаго я бачу
Ў неверагодных снах,
Калыску дзіцячу
І кольцы на пальцах

Мяне таксама любіш,
Нічога не кажы,
Я чую твае думкі,
А ты адно маўчы

Мая ты прыгажуня,
Ты любая краса,
З палёў лугавых легкіх,
Кветкі ў валасах

Мая ты чараўніца,
Любае каця,
Давай жа жыць у шчасці,
Аж да канца жыцця!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.