Мая мова
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Мова мая, ты прыгожа гучыш,
Ты на сэрца кладзешся вершам.
Існуеш і тады, калі доўга маўчыш,
І калі не можаш быць першай.
Ты прыйшла праз вякі, старажытная ты,
Ты ў генах нашых навечна,
Ты, як клёкат буслоў і цурчанне ракі,
І як голас продкаў спрадвечны.
Мы не згубім цябе, пранясём дыямент
У далонях сваіх для нашчадкаў.
Ты заззяеш яшчэ, упрыгожыш наш свет,
Узгарышся, як полымя, ярка!
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать