Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Мая мова

Your page rank:

Калі сонца закрыецца хмарамі ў самым зеніце,
Калі сэрца скуе безнадзейнаю дзікай тугой,
Гаварыце са мной, гаварыце са мной, гаварыце
На пяшчотнай, на ласкавай матчынай мове маёй.
Калі лжывыя заклікі тонуць ў фальшывым сафіце,
Калі невукі прагнуць павагі любою цаной,
Гаварыце са мной, гаварыце са мной, гаварыце
На скарынінскай, на еўфрасіньеўскай мове маёй.
Калі ворага след адаб’ецца на траў аксаміце,
І пагроза чужынцаў навісне страшэннай бядой,
Гаварыце са мной, гаварыце са мной, гаварыце.
На дзяржаўнай, статутнай, на велічнай мове маёй.
І тады разальюцца агністыя промні ў блакіце.
І, ўстаўшы на крылы, я вольна ўзлячу над зямлёй.
Гаварыце са мной. Я прашу вас, са мной гаварыце!
На каштоўнай, напеўнай, на спадчыннай мове маей!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *