Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

МАЯ МАЛАЯ РАДЗіМА.
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Лямніца-малая Радзіма мая,
Хаты на гарэ радочкам стаяць.
Адгэтуль пайшоў мой род,мая сям’я,
І зараз мае шляхі сюды ляжаць.
У нізу рачулка праз чарот,кусты,
Ізвілістай стужкай шпарка бурліць.
Я не магу забыць дзяцінства вярсты,
Аб ім памяць заўжды ў сэрцы ляжыць.
Далей за ракой стаіць бор сасновы,
Які ў час вайны ўкрываў партызан.
Ён быў і застаўся на век асновай,
У маім жыцці і жыцці сельчан.
Адсюль у дзяцінстве ягады,грыбы,
Мы вясёлай ватагай насілі.
А затым у вечары каля вярбы,
На рэчцы плотак да цямна лавілі.
З таго часу прайшло нямала гадоў,
І лазой пазарасталі сцежкі.
Нястала маіх аднагодкаў-сяброў,
Ды ў памяці засталіся ўсмешкі.
Таго дзяцінства забыць немагчыма,
Сваю вёску дзе жылі мае бацькі.
Чакаю час каб зноў прыйшла прычына,
І ў Лямніцу зноў паеду на прасткі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован.