Мая краіна

Your page rank:

Мая Радзіма-краіна дзеянняў,
Краіна,дзе заўважаны хоча быць кожны,
Дзе кожны робіць справу па душы,
Для вёскі,горада,дзе быў ён народжаны.

Мая Радзіма-кахання краіна,
Дзе кожны можа закахацца,
Бо каханне у нашым куточку
Найлепшае,сапраўднае,бясконцае.

Мая Радзіма-краіна каштоўнасцей,
І цэняць усё тут вакол:
Гісторыю,замкі,лясы і азёры.
Усе,што вякамі к нам ішло.

Мая Радзіма-мараў краіна,
Шукаем мы шчасця і марым,
Бо гэта перадумовы багатай зямлі
І кожны у гэтым упэўнен.

Мая Беларусь-краіна людзей,
Яны мараць,кахаюць і цэняць,
Бо людзі краіны,наш скарб на зямлі.
Не страцім яго мы ніколі.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай