Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Матулька, любая, ласкавая мая,
Ты, самая прыгожая ў свеце.
Як не хапае мне твайго цяпла,
І аб табе сумуюць мае дзеці.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся назад,
Галубкай кружышся ў сінім паднябессі.
Асірацелі без цябе твой дом і сад,
А ў маёй душы твая ліецца песня.

То тая песня, што даўно спявала мне,
Калі малую на руках насіла.
Тады карміла малаком сваім мяне
І аб маіх балячках галасіла.

Як цяжка мне і сумна стала жыць,
Што тым жа не магу аддзячыць.
Так хочацца з табою гаварыць
І кожны дзень цябе, матуля, бачыць.

Я хочу, мама, на руках цябе насіць
І, як малую, прыціскаць да сэрца,
За крыўды прабачэння папрасіць
І расказаць, як цяжка без цябе жывецца.

Але даўно тваіх не чую, мама, слоў
І позірк твой даўно ўжо не бачу.
Стаю на могілках паміж крыжоў
І аб табе, мая матуля, плачу…

2020

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *