Матулі
Чароўнае слова – матуля.
Яно жыццё расфарбуе
Кожнаму, хто нарадзіўся
І да яе прытуліўся.
Няважна, колькі ёй год.
Яна заўсёды – аплот
Веры, Надзеі, Любові,
Пазбавіць любога болю.
Лёс адмярае час
Радасці кожнаму з нас
Ад цёплых зносін з матуляй,
Унукам – з роднай бабуляй.
Спяшайцеся вымавіць «дзякуй»
Любым матулі і тату,
Зірнуць у родныя вочы,
Пакуль яшчэ побач крочым.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Матулі'
Валентина Гераськова
20.04.2024 - 11:06Вельмі пачуццёвыя і далікатныя радкі. Дзякуй Таццяна за прыгожы і мудры верш!
Татьяна Богданович
22.04.2024 - 09:52Вялікі дзякуй, Валянціна!