Мастак малюе…
Оцените стихотворение:

Your page rank:

Мастак на простым палатне
Малюе поўную пяшчоты,
Сярод апалае лістоты,
Дзяўчыны постаць, нібы ў сне.

Вальсуе з ветрыкам яна
З таемнай усмешкай Моны Лізы.
Глядзіць з-пад вэлюму з капрызу…
Ці то рэальнасць, ці мана.

Яна аблашчана святлом,
І мяккі погляд поўны стомы,
І першай жарсці яркі момант…
Было учора, ці даўно.

Упрыгожыла сама Любоў
Неверагодную карціну,
Над безданню жыцця руціны
Узвышаючыся зноў і зноў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *