Машына часу

Пасля растання доўгага прыеду я дадому,
Зніму касу з падстрэшша, старанна накляплю.
Нікому непатрэбны тут, нікому невядомы,
Узмахну касой і ўміг сябе ў мінулым я згублю…

Убачу бабу с дзедам я і тыя сенакосы,
Якія толькі сняцца, якіх даўно няма.
Калі на поплаў следам вывальвала ўся вёска,
І ад валкоў духмяных кружылась галава.

Згадаю маму з татам я і тыя сенакосы,
Якія ўжо ня вернуцца, бо ў нябыт сплылі
Бясконцымі чародамі на небе хмар бялёсых,
Зялёнымі пракосамі, стагамі на зямлі.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай