Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Маналог трутня

Your page rank:

Ішачыць за капеечку,
Паверце, не магу.
Сябе для працы стОячай
Старанна берагу.

Пакуль жа на канапе
Мой пастаянны пост.
Да мягкага велюру
Спіной я ўжо прырос.

Хай жылы рвуць двужыльныя, –
Кумекаю цішком. –
Я ж буду есці пернікі
З гарачанькім чайком.

Будзільніка не стаўлю,
Бо рана ўставаць
На працу мне не трэба.
Магу ўвесь дзень я спаць!

Як добра, што другія
Заробяць для мяне,
На боты дарагія,
Якія бачыў у сне.

Для годнай прэзентацыі
Займець хачу пінжак:
Без стылю дзелавога
Не выплысці ніяк.

Калі прыдбаю гальштук
Да ботаў, пінжаку,
Тады, магчыма, працу
Сабе знайсці змагу.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *