Маналог Нюкты

Я розных бачыла людей,
Я чула думкі іх і мары.
Мне дазваў прайсці Марфей
У сны людскія і кашмары.

На белы свет штоноч я цень
Спускала з неба з асалодай,
І сустракала новы дзень
За нізкай могілак згародай.

Мне падуладны лёс і час.
Магутны моц у сабе трымаю.
Вястун я непакою, слёз,
Цябе, жывы, з нябыту заклінаю:

Сярод крыжоў, сярод грабніц
Ты не блукай без пэўнай мэты.
Няма ў смерці таямніц,
І не схаваны за ёй веды.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай