Маме.
Ужо пятнаццаць вёсен ты не з намі,
Ды кожны раз цябе я ўспамiнаю,
Калi ў квiтнеючым чаромхай маi
Сваёй дачкi гадочкi адмячаю.
Усё ў двары не так без тваёй ласкi,
Кот незнаёмы мяўкае натужна.
Даўно ўжо няма «фашыста» Васькi,
З якiм у цябе не ладзiлася дружба.
І толькi, як раней, абапал плоту,
Пад белым светам веснавое поўнi,
Ружовыя, без усякае турботы,
Цвiтуць твае любiмыя пiвонi.
У паштовай скрынцы ключ, як i заўседы,
Замок адкрыла, гучны ляскат клямкi…
Мо не прыйшла яшчэ ты з агароду?
I стол пусты, i ля яго дзве лаўкi.
Як я цяпер любоў тваю шаную!
Усё здаецца, як зайду ў хату,
Што голас родны твой iзноў пачую,
І ты мяне спытаеш: «Донька, як ты?»
5.05.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензии на 'Маме.'
Татьяна Короленко
05.05.2025 - 17:40https://www.youtube.com/shorts/MXRrcPYPDC4
Можна паслухаць па спасылцы.
Татьяна Богданович
06.05.2025 - 12:20Дзякуй, Таццяна, вельмі спадабаўся Ваш верш.
Татьяна Короленко
06.05.2025 - 13:12Калі ласка! Рада, што верш спадабаўся.