МАЛІТВА ДЗЯЎЧЫНЫ
У царкве маленькай – цішыня.
У акенцы – зоркі залатыя,
А дзяўчына ўсё стаіць адна
На каленях ля святой Марыі.
Трапяткая свечка ледзь гарыць.
На іконах лікі цень змяняе.
І, здаецца, здзіўлена глядзіць
На дзяўчыну з вышыні святая.
–Адкажы, Марыя, адкажы,
Што за сіла сэрца так сціскае,
Аж яно і плача, і дрыжыць,
І, здаецца, з болю памірае.
Адкажы, Марыя, я малю,
Скуль бяруцца гэтакія сілы,
Што на крылах узносяць у вышыню,
Раптам абламаюць тыя крылы!
Што за сіла прымушае нас
Пазабыць пра маці, бацьку, сорам.
Шчасцем падмане адзіны раз,
Стократ ноччу агарне дакорам…
У паўночнай крохкай цішыні
На каленях дзеўчына маліла:
– Заклінаю, Дзева, барані,
Барані мяне ад гэтай сілы!
Маладая, з русаю касой.
У вачах смяценне і пытанне:
–Што з маёй зрабілася душой?
Гэта шчасце ці наканаванне?
Трапяткая свечка. Позні час.
Цішыня. Гарачае дыханне.
Раптам ціха прагучаў адказ:
– Ведай, дзева, гэта ўсё – каханне.
Ад яго схаваць я не магу,
Бо не маю я на гэта волі…
Вецер дзьмухнуў, і агонь патух –
Цемра ўкрыла слёзы на іконе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
4 Комментария: 'МАЛІТВА ДЗЯЎЧЫНЫ'
Людмила Богданова
09.11.2024 - 14:21Очень красиво, Софья. Понравилось.
Софья Судьина
09.11.2024 - 14:38Спасибо.
Татьяна Богданович
16.11.2024 - 11:18Вельмі прыгожы і кранальны верш, дзякуй!
Софья Судьина
16.11.2024 - 11:34Дзякуй Вам за добрыя словы!