Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Малітва

Your page rank:

Заўсёды не проста ісці па жыцці,
Бы ў цемры сляпому дарогу знайсці.
Вядзі ж мяне, Божа, сваёю рукой,
Даруй майму сэрцу любоў ды спакой.

Калі мне надзеі ў душы не стае,
Увысь прасціраю я вочы свае:
Тугу і знявагу адзін не нашу,
Спагады і долі адтуль я прашу.

Цяжкія хвіліны бываюць заўжды,
Ад шчасця паўкрока да лютай бяды.
Ніколі сумнення ў душу не пушчу,
Да неба, да Бога ў думках лячу.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *