Маленства
Я чую крык журботны журавоў
Яны на поўдзень адлятаюць
Паміж іранскіх цёплых паплавоў
Зіму яны вітаюць
Вось так і мы – у самоце і журбе
Свой родны кут кідаем
Што будзе там далей
І ведаць не жадаем.
Дзе ты, маё маленства,
Адгукнісь!
Вярніцеся назад
Вясёлыя хвілінкі
Як водбліск
Ад танюткай павуцінкі
Найдаражэйшы
Успамін вы мне
Прыйшоў ужо час і клікае ў дарогу
Пакінуць родныя мясціны назаўжды
А ў сэрцы сум, трызненне і трывога-
Я пакідаю вас на доўгія гады.
Вы дарагія мне ўлетку і ўзімку
І водар яблыні, калі квітнее сад
Абшар палёў і родная хацінка
Сустрэчы з вамі я заўсёды рад
Я чую крык журботны журавоў
Спрадвеку сталася шукаць нам лепшай долі
І дзе б ні былі – ў думках мроім зноў:
Куток маленства нам не забыць ніколі
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать