Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Маленькія хмаркі

Маленькія хмаркі па небе плылі,
Маленькія хмаркі дахаты не ішлі.
Зноў гэтыя хмары! – крычыць чалавек.
Ізноў давядзецца браць парасон мне!
Маленькія хмаркі гэта пачулі.
-Чаму гэтыя людзі нас не любяць?
-Разумееце, хмаркі, людзі не любяць дажджоў
-Ім падавай сонца ў кожныя з дзён.
-Няхай тады сонца поля палівае,
-Няхай тады сонца жывёлам пітво дае,
-Няхай тады сонца іх летам ад спякоты ратуе,
-Няхай тады толькі сонца будзе!
Ад горкай крыўды хмаркі задрыжалі,
Ад горкай крыўды слёзы іх выцякалі.
Плакалі хмаркі дні напралёт.
Затапілі хмаркі людзей гарод,
Затапілі хмаркі вуліцы і паркі.
-Не крыўдзіцеся, хмаркі! – сонейка сказала.
-Калі сонца занадта, людзі і мяне лаюць.
Хмаркі пачулі гэтыя словы,
Хмаркі пайшлі ненадоўга да дому.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *