Маёй ракі глыбокая вада
***
Маёй ракі глыбокая вада
Не запыняецца ні на імгненне.
Гартае час, спяшае каляндар,
Як пхае млын рака цячэннем.
Па ёй плыву, як пэўны чоўн,
Які, здаецца, доўга не патоне.
Хапае нават голасу ды слоў,
Спяваць каб берагам і гоням.
Плыву, спяваю, ўсё ідзе як раз,
Не заўважаю, што рака мялее,
Ды берагі змянілі свой абраз-
А над палямі неба не сінЕе.
Пабачу, будзе позна клапацець-
Човен разбіты кіну, атрасуся,
Без межаў каб у вышыню ляцець
Сонечным ветрам можа апынуся.
Каб дАлей пець без голасу і слоў
Бясконцу песню вечнасці ў зорах.
Іншы паэт, яе пачуўшы зноў,
Калісь нанова мо паўтОрыць.
Пакуль Свяціла бараніць Зямлю
Ад холаду касмічнага Сусвету,
Яе нібы ператвараюць ў сваю
Усіх часоў натхнёныя паэты.
20.06.23
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать