Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дурманіш, май, ты водарам садоў
І пахам бэзу сэрца насычаеш.
Над полем звонкі шэраг жаўрукоў
Вясну і сонца людзям абвяшчае.

О, як надыхацца маёвым хараством,
Каб на ўвесь год цяпла яго хапіла?
Пакінуць смутак, выйсці на прастор,
І нават дуб стары у кветках мілы.

Ты пачакай яшчэ, спыніся, май,
Так хутка ты заўсёды пралятаеш,
У сэрцы музыку вясновую зайграй,
Каханне, шчасце зноў нам узгадаеш.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *