Мае валошкі ўжо даўно ссівелі…
***
Мае валошкі ўжо даўно ссівелі,
І я сівы, як вішня – у мароз,
Ды круціць дні мой лёс, як каруселі,
І тушыць іх, як рэшткі папярос.
У днях маіх і конікі, і лодкі,
І зубры, і вярблюды – карусель,
І згубы, й нечаканыя знаходкі,
І ранішняя сцежка – у расе.
Пакуль яшчэ сціскае сэрца песня,
Пакуль душа за Беларусь шчыміць,
Хачу я піць і сум, і лівень весні,
І, як валошка, сінявока жыць.
23. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Мае валошкі ўжо даўно ссівелі…'
Никита Улас
23.05.2026 - 10:18go6pa Skладена.
Юрий Боровицкий
24.05.2026 - 08:39Дзякуй, я стараўся.