Мае дзяўчынкі
Дзяўчынкі мае, дзяўчынкі…
Так выраслі непрыкметна,
Адказваюць за ўчынкі,
Сваіх выхоўваюць дзетак.
То строгія бізнес-ледзі,
То з мудрасцю добрай мамы.
Гляджу я на вас і ледзьве
Малых пазнаю тых самых,
Якіх па начах люляла,
Спяваючы калыханку,
А потым усю ноч чакала,
Бывала, што і да ранку.
Я звязана вечна з вамі
Нябачнаю павуцінкай.
Мне шчасце далі быць мамай
Дзяўчынкі мае, дзяўчынкі.
Хто мары мае падслухаў?
Жыццё не знае супынку,
Мне шчасце далі ва ўнуках
Дзяўчынкі мае, дзяўчынкі.
Дзве цёплых, налітых светам,
Душы маёй палавінкі,
Мне дадзеныя Сусветам
Дзяўчынкі мае, дзяўчынкі.
Цвітуць хай вашы пачуцці,
Вы моц мая і падтрымка.
Шчаслівымі вечна будзьце,
Дзяўчынкі мае, дзяўчынкі!
02.09.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
6 рецензий к 'Мае дзяўчынкі'
Елена Лобкович
02.09.2025 - 16:50Вельмі прыемны верш шчаслівай маці.
Дзякуй Вам за выхаванне і любоў да сваіх дзяцей.
Татьяна Короленко
02.09.2025 - 16:55А Вам, Алёна, дзякуй за добрыя словы1
Людмила Богданова
02.09.2025 - 18:13Мне таксама вельмі спадабалася, Таццяна. Хай усё атрымаецца так, як Вы марыце!
Татьяна Короленко
02.09.2025 - 19:06Дзякую! Рада, што Вам, Людмила, спадабаўся мой верш.
Ольга Шумилина
03.09.2025 - 09:25Кожная маці зразумее вашы пачуцці, Таццяна. Цудоўны, цёплы верш!
Татьяна Короленко
04.09.2025 - 11:52Дзякую, Вольга!