Лютаўская ноч глядзіць у вокны…
***
Лютаўская ноч глядзіць у вокны.
Брэша дзесь сабака на гары
Ды блішчаць чырвоныя валокны –
Ў цемені халоднай ліхтары.
Каб не ты, не жыў бы я на свеце,
Дзе так многа глупства і лухты,
Дзе калыша змрок зімовы вецер,
Змрок, як смерць, бязмежны і пусты.
Брэша дзесь сабака там на ўзгорку
Ды у вокны ноч усё глядзіць…
Я жыву, пакуль кахаю зорку,
Што да ранку будзе мне свяціць.
17. 02. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию