Любяць тых, хто сябе называе святым…

***
Любяць тых, хто сябе называе святым.
Гэтым цешыць сваё самалюбства.
Славалюбным не быў, проста быў маладым,
Што апраўдвае рознае глупства.

Пасталеў, памудрэў, а пыхлівым не стаў.
Мне да святасці – вельмі далёка.
Неахайныя вершы таксама пісаў,
У чым каюся сёння глыбока.

Любяць тых, хто сябе называе святым
І за правіла лічыць такое.
Самалюбства паэта – каромыслам дым,
Дзе не дыхае слова жывое.

18. 06. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай