Любiмая песня мамы

Ізноў прыйшоў першы снег да нас,
Надоўга ці не — нязнама,
І чуецца мне ў вячэрні час
Любімая песня мамы.

Мо, недзе там, у сваім раю,
Яна яе напявае
І бачыць: з ціхай ласкай зямлю
Сняжок у нас накрывае.

Гляджу на сняжынак вясёлы рой,
На маладзік пазіраю,
Ледзь чутна я вячэрняй парой
Сабе пад нос напяваю.

Я ведаю — песні ў душы гучаць,
І ведаю я таксама,
Што сёння ўнучцы буду спяваць
Любімую песню мамы.

Нібы з радыёлы старэнькай зноў
Мне чуецца фанаграма,
І лечыць лепш за ўсіх дактароў
Любімая песня мамы.
03.12.2025


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай