Лёс мастака (2 частка)

Your page rank:

Калісь загляне сонца і ў наша аконца,
Прынясе яно пэўна шчасця бясконца.
Мае вераць, што праспіцца і наш бог,
І дасць благадаць нам Езус ці Сварог!

Афірмацыя – істэрыка ў асноўным;
Самападман, што ўсё пад кантролем.
Лёс мастака цяжкі, як Via Dolorosa –
Свету набрыд і Езус, і вершы, і проза!

Хоць сэнсу і няма па гэтай тэарэме –
У кожнага мастака ёсць стратэгема:
Бяры свой боль, і ў твор яго падкінь!
Так і я свае пакуты кладу на радкі…

Праца сёлета смешная, як і заробак-
У гэтым убачыў я шанец ад зорак:
Цяжка ўсім, пашкадуй сваіх нерваў,
Лепш нарадзі цэлую арду шэдэўраў!

жнівень 2025

***
Спасылка на маё афіцыйнае відэа з агучкай і кліпам на верш у Цік Току: https://www.tiktok.com/@belarusec0052/video/7536241186726513926?is_from_webapp=1&sender_device=pc&web_id=7476593955217442359


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай