Лячы маю душу

Лячы маю душу,
Што доўга балела,
Што доўга не мела
Хлеба гаворак;
Абдымкаў сяброў і сябровак.
Што плакала доўга.
Якая хоча
Радасці многа, кахання многа
Што дзённа і ночна аб іншых клапоча.
Лячы маю душу
Што лёгка параніць.
Яна пазней табе аддзяча
Тым, што будзе пытацца зрабіць табе радасць.
І проста пабудзе каля цябе, калі ты заплачаш.
Усё зразумее і адагрэе
Душу тваю, калі тая замерзне.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай