Лівень
У моры адлюстроўваецца неба,
На сёння шэрае, з адценнямі сінечы.
Спаўзаюць хмары, гарызонты зведаць,
Імкнуцца цяжар свой аддаць сустрэчы.
Пральецца дождж, злучаючы ваду,
Нап’юцца мора, рэкі, горы, дрэвы.
Здаецца, у гэтым ліўні прападу,
Але мой ветразь выплыве, напэўна.
Сустрэне сонца, чысціню, блакіт,
Па роўнай гладзі паплыве паволі.
І мора бірузою заблішчыць,
Мой ветразь перашкоды перадолеў.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
6 Комментария: 'Лівень'
Светлана Ковалёва
05.07.2023 - 02:19“ветразь перашкоды перадолеў”. Гэта так сапрауды, так выразна i зразумела. Дзякуй, вельмi спадабалась.
Татьяна Богданович
05.07.2023 - 11:13Дзякуй, Святлана, прыемна, што спадабалася.
Валентина Гераськова
07.07.2023 - 12:44Выдатны твор…А сколькі сэнсу і глыбіны ў ім… Дзякуй! Дабра і натхнення, Вам!
Татьяна Богданович
09.07.2023 - 16:31Дзякуй, Валянціна, узаемна!
Жанна Улахович
15.07.2023 - 14:23Спадабаўся Ваш верш, глыбокі і прыгожы!
Апасля дрэннага надвор’я заўжды высвечвае сонейка.
Няхай яно свеціць Вам як мага часцей!
Татьяна Богданович
16.07.2023 - 22:51Дзякуй за добрыя словы і пажаданні, Жанна! І Вам усяго найлепшага!