Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ліпень

Your page rank:

Ружовым водарам, гарачынёю,
Салодкім пахам ліпы і травы
Нас абдымае ліпень і з сабою
Адносіць у казку летняе пары.

Стракочуць конікі, памлелі кветкі,
І думкі кружацца ад гэтай цеплыні.
Аблокі чыстыя ў небе зрэдку
Плывуць, як мары, у сіняй вышыні.

Апоўдні сціхне ўсё ад нейкай стомы,
І толькі мушкі ў траве гудуць,
І птушка недзе зашчабеча сонна,
Ад сонейка схаваўшыся за куст.

Калі яшчэ адкінеш хваляванні
І паляжыш на траўцы ля ракі?
І застаецца толькі спадзяванне
На лепшае, як гэтыя дзянькі.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *