Ліпень
Раніца, Ліпень, цудоўна навокал,
Неба блакіт мастак напісаў,
Конікі-воблакі, ветразь павольны,
Ляціць карабель, паміж рыфаў і скал.
Зялёнасць густая пышная далеч,
Сонейка сее прамень залаты.
Кроплі тумана ў маністах-каралях,
Травы, рамонкі, ў росах лугі.
Ластаўкі дробныя цешацца сонцу.
Цвіркае гучна жэўжык шпаркі.
Дзень зазірае шчодра ў акенца.
Кліча на плёс лукавіна ракі.
Сталае сэрца напоўне лагода,
Здеенне мар і веры ў святло.
Дзякуй прырода за гэту свабоду.
Вёскі прытулак, радзімы дабро.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Ліпень'
Татьяна Богданович
07.07.2024 - 22:40Дзякуй, Святлана, цудоўны легкі верш, выразныя малюнкі прыроды!
Екатерина Хендогина
07.10.2024 - 15:22Хороший из вас получился художник. Красочное стихотворение. Спасибо. Всех благ.