Лicт землякам

Пiшу я лicт без адрасу -чытайце ,землякi,
Чарнобыль параскiдвау нас у розныя бакi.
Хто пасялiуся у Мiнску, хто блiжэй, хто далей,
А хто на Касцюкоушчыне жыве, як i раней.
Няма тае мясцiны дзе нарадзiлiсь,
Дзе продкау далекiх жыцце, успамiны
Карэннем у глыб прыраслi.
Сцяжынкi к родным хатам у памяцi заужды,
У акрузе толькi дрэвы, хмызняк i камянi.
Праз сеткi вiртуальныя заходзiм у госцi мы,
Паштоукi вiншавальныя вандруюць па Зямлi.
Пакуль мiгае зорачка, то сувязь iснуе,
Мiнулае без адрасу у памяцi жыве.
Заплюшчыш вочы хуценька, як на далонi усе
Суседзi, аднакласнiкi i роднае сяло,
Бацькоускi водар чуецца, добро i цеплыня,
Благаслауленне матчына, а за сталом радня
Адчынены там дзверы, заходзь сусед i брат,
Знайдзецца табе месца i кожны будзе рад.
Iдуць гады iмклiва лiчу цi не лiчу,
А месцам нараджэння жыцце усе даражу.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай