Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ланцужок

Your page rank:

Па сцяжынцы крочым з мамай
У дзіцячы ў садок.
Як хацелася б мне маму
Прычапіць на ланцужок.

Каб была заўсёды побач,
Каб гуляла там са мной,
Не баяўся б я нікога
І не сумаваў па ёй.

Вось ужо дзіцячы дворык,
І арэлі, і лужок.
Хай бы лепш пабыў я хворы,
Дзе знайсці той ланцужок?

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *